На матчы «Нёман» — «Віцебск», які праходзіў у Гродне 30 сакавіка, мясцовыя фанаты падрыхтавалі маляўнічы перформанс, прысвечаны 100 гадам БНР.

Фанаты на сектары разгарнулі вялізную Трэцюю Устаўную Грамату, бел-чырвона-белыя сцягi з надпісамі «100» і «БНР», а таксама запусцілі чырвона-белы дым. Перформанс быў узгоднены з міліцыяй і са стадыёнам.

Шануй сваё: фанаты "Нёмана" ў Гродне зладзілі перформанс прысвечаны 100-годдзю БНР

«Мы кожны год на першы і апошні матч сезона рыхтуем цікавыя перформансы. У гэтым годзе вырашылі пасвяціць адкрыццё 100 гадам БНР, — распавядае прадстаўнік фанацкага руху „Нёмана“ Віталь Будзько. — БНР — гэта наша гісторыя і мы яе паважаем. Я заўсёды кажу, мы — фанаты — не толькі любім сваю каманду, але мы і патрыёты сваёй краіны. Калі год таму нам было цяжка ўзгадніць з інстанцыямі такі перформанс, то сёлета цяжкасцяў не было».