Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

114 кг гашышу канфіскавалі ў Кузніцы у расіяніна

Партыю гашышу вагой 114 кг і коштам каля 1,3 млн еўра затрымалі польскія памежнікі 14 красавіка ў пункце пропуску ў Кузьніцы Беластоцкай. Грамадзянін Расіі схаваў кантрабанду ў падвойным дне свайго Peugeot 3008, паведаміла начальнік прэс-службы Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.

Увагу памежнікаў прыцягнулі дзіўныя паводзіны кіроўцы. Таму супрацоўнікі папрасілі калег з мытнай службы прасканаваць аўтамабіль. Так атрымалася выявіць падвойнае дно, дзе былі схаваныя 131 упаковак з раслінным рэчывам, якое апынулася гашышам. Канфіскавана каля 114 кг наркотыку.

45-гадовы грамадзянін Расіі затрыманы разам з аўтамабілем (коштам каля 10 000 еўра). Яму пагражае штраф і не менш 3 гадоў пазбаўлення волі.

www.youtube.com/watch?v=yvjg49_SiOY&feature=youtu.be

Падобны выпадак меў месца ў Кузніцы 10 месяцаў таму. Тады расеец спрабаваў правезці 117 кг гашышу.