Спадчына

Made in Hrodna. Андрэй Вашкевіч прэзентаваў выставу пра знакамітую, але забытую гродзенскую прамысловасць

Дзясяткі прадметаў-экспанатаў, зробленых калісьці на гродзенскiх прадпрыемствах, сабралі разам і паказалі грамадскасці на выставе «Зроблена ў Гродне». Яна адкрылася 20 красавіка ў Старым замку.

Папярэднікам выставы была кніга «На Гродзенскiм бруку», якую Андрэй Вашкевіч выдаў разам з Віктарам Саяпіным у 2016 годзе. Праз два гады ў Старым замку адкрылася выстава, экспанаты для якой у музеі збіралі на працягу многіх гадоў. Выстава распавядае пра прамысловасць горада з XIX ст. да першай паловы XX ст., пра вядомыя прадпрыемствы, якія існавалі тады, і пра іх прадукцыю.

«Калі кніга выйшла, я ўжо на той момант збіраў экспанаты для выставы. У гэтым мне дапамагалі як калекцыянеры і музейныя работнікі, так і звычайныя гродзенцы. Так што ўсім дзякую, хто дапамагаў у стварэнні выставы», — распавядае яе аўтар Андрэй Вашкевіч.

На выставе можна не толькі паглядзець каштоўныя экспанаты, але таксама пазнаёміцца з іх падрабязнай гісторыяй. Сёння нешматлікія гараджане ведаюць, што ў 1930-я гады Гродна славіўся сваімі матацыкламі, ігральнымі картамі, півам і многім іншым, чаго цяпер не выпускаюць.

[irp posts="56 681″ name=" Нёман": польскі матацыкл з беларускім характарам, пра які не любяць узгадваць"]

«Гэтай выставай мы хочам расказаць пра штодзённае жыццё гродзенцаў праз прызму эканомікі. Праз тое, што гродзенцы на працягу многіх гадоў стваралі сваімі рукамі. Пачынаючы ад самых банальных рэчаў, як будаўнічы матэрыял, і заканчваючы прадукцыяй былых тытунёвай і пераплётнай фабрык, піўзавода, кафлярні і іншыя. За кожным такім прадпрыемствам хаваецца свая гісторыя, якую мы пастараліся хоць трохі ўзнавіць», — дадаў Вашкевіч.

Выстава ў Старым замку працягнецца да восені.

[irp posts="35 279″ name="Гродзенская калода Лапіных цяпер прадстаўляе Беларусь у міжнароднай супольнасці калекцыянераў ігральных карт"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024