Увечары 27 кастрычніка ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе міжнародная танцавальная сустрэча «Дзень і ноч танцаў». Напярэдадні маштабнага мерапрыемства музыканты і танцоры з літоўскай Клайпеды зладзілі ў цэнтры Гродна невялікі канцэрт і прымусілі гараджан танцаваць.

Музыкі з Клайпеды адзначаюць, што часта граюць у гарадах Еўропы. У Гродне яны ўпершыню і атмасфера гэтага горада ім спадабалася.

«Калегі з Гродна запрасілі на „Дзень і ноч танцаў“, — распавядае Рыта Шукеня — Калі мы недзе бываем, мы стараемся выходзіць у цэнтр горада і граць. У Гродне добрая атмасфера, людзі спыняліся і танцавалі з намі, і нават капейкай аддзячылі музыкам. Мы не толькі сваё гралі, але і беларускае, бо культура і гісторыя нашых народаў практычна адна».

На «Дзень і ноч танцаў» у «Цэнтры гарадскога жыцця» чакаецца каля дваццаці літоўцаў, акрамя іх будуць беларусы з розных гарадоў і прадстаўнікі іншых суседніх краін. Пачатак мерапрыемства ў 20:00.

Літоўскія музыканты і танцоры «разагрэлі» Савецкую ў Гродна
Літоўскія музыканты і танцоры «разагрэлі» Савецкую ў Гродна
Літоўскія музыканты і танцоры «разагрэлі» Савецкую ў Гродна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]