Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Фестываль "Кинемо" 2024 пройдзе ў Гродне ў Музеі рэлігіі

Фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кинемо» зладзіць у жніўні паказы ў Музеі гісторыі рэлігіі. Гэта адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога паказваюць нямыя фільмы, агучаныя сучаснымі музыкамі.

Пакажуць «Шлюб назло» і «Берлін. Сімфонія вялікага горада»

У праграме — дзве стужкі. «Душэўна, пранікліва і незабыўна — усё гэта ідэальна апісвае атмасферу на фестывалі. І вы можаце правесці гэтыя вечары з намі», — пішуць арганізатары.

Першы паказ пройдзе 23 жніўня — гэта будзе камедыя з элементамі драмы «Шлюб назло» 1929 года рэжысёраў Эдварда Сэджвіка і Бастара Кітана.

Музычнае суправаджэнне выканае піяністка Паліна Задрэйка.

Другі фільм — «Берлін. Сімфонія вялікага горада» — пакажуць 24 жніўня. Дакументальная стужка нямецкага рэжысёра Вальтэра Рутмана была знята ў 1927 годзе.

Акампаніраваць на фартэпіяна будзе Аляксандр Музыкантаў, на марымбе (ударны музычны інструмент, падобны да ксілафона) зайграе Аляксандра Ганькова.

Паказы пачнуцца ў 21:00 у дворыку Музея гісторыі рэлігіі. Цана білетаў — 30 рублёў. Набыць іх можна ў касе музея загадзя або ў дні паказаў.

Фестываль «Кинемо» праходзіць у Гродне ўжо 10 гадоў. Але быў перапынак

Фестываль «Кинемо» праходзіць у Гродне з 2014 года. І заўсёды — у дворыку Музея гісторыі рэлігіі. Але ў 2021 годзе музей нечакана вырашыў не прадстаўляць фестывалю пляцоўку — тады прычыну не патлумачылі.

«Нам вельмі шкада губляць цудоўнага шматгадовага партнёра ў выглядзе музея, але ў дадзенай сітуацыі мы зусім бяссільныя», — адзначалі арганізатары фестывалю.

Улетку 2023 года паказы ў дворыку музея аднавіліся.