Тэлекам-аператар Velcom абвясціў пра сканчэнне дзеянні акцыі «Безлімітны інтэрнет за 0 рублёў». Так, для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт» паслуга стане платнай з 4 лютага 2019 года, для карыстальнікаў лінейкі «Камфорт+ для бізнесу» — з 15 лютага 2019 года.

Для фізічных асоб

Для карыстальнікаў тарыфнага плана «Камфорт» кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» складзе 5,9 рубля ў месяц, для абанентаў тарыфаў «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт 8», а таксама «Камфорт 16» — 4,9 рубля ў месяц.

Для юрыдычных асоб

Кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» для карыстальнікаў лінейкі тарыфных планаў «Камфорт+ для бізнесу», а таксама максімальна магчымая хуткасць злучэння ў рамках паслугі будуць залежаць ад пэўнага тарыфнага плана карыстальніка: на тарыфах з вялікім аб’ёмам улучанага трафіка кошт будзе ніжэй, а хуткасць вышэй.

Тарыфны планХуткасць мабільнага інтэрнетуЦана паслугі «Безлімітны інтэрнет», руб. з ПДВ
Камфорт + для бізнесада 512 Кбіт/с3,9
Камфорт 2+ для бізнесада 1 Мбіт/с2,9
Камфорт 4+ для бізнесада 2 Мбіт/с2
Камфорт 8+ для бізнесада 4 Мбіт/с1,5
Камфорт 16+ для бізнесада 8 Мбіт/с0,9