Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі за матэрыял пра гродзенскія падзямеллі - Hrodna.life - навіны Гродна

Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 765 рублёў (30 базавых велічыняў) кожнага за гістарычны матэрыял пра Гродна, піша «Радыё С**бода».

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 1 лютага. Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын.

Суд прызнаў Дзянісава і Кіркевіча вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч. 2. арт. 22.9 КаАП Беларусі). Нагодай стаў відэаматэрыял пра старажытныя гродзенскія падзямеллі на адным замежным тэлеканале.

Журналісты не прызналі сябе вінаватымі, адмовіліся даваць паказанні ў судзе.

Апошні раз абодвух журналістаў штрафавалі паводле аналагічнага артыкулу ў 2015 годзе.

Летась Дзянісава аштрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі ў сацыяльных сетках.