Каля 20.00 9 верасня ў краму «Цудоўня» прыехала міліцыя. Супрацоўнікі Ленінскага РАУС капітан Аляксандр Шульга і капітан Сяргей Рэмез сказалі, што прыехалі па скарзе грамадзян на бел-чырвона-белы сцяг, размешчаны ля ўваходу ў краму. Тлумачэнні аб тым, чаму і як доўга вісіць бел-чырвона-белы сцяг, даваў прадавец крамы Антон Шаранкевіч.

Супрацоўнікі забралі папяровы сцяжок на пластмасавым тронку і склалі пратакол канфіскацыі.
Копію дакумента міліцыянты не пакінулі. Зрабіць фотакопію не дазволілі. Хто менавіта паскардзіўся ў міліцыю, не паведамілі.

Гэта ўжо другое выманне сцяга ў краме за 9 верасня. Каля 13.00 міліцыя ўжо прыязджала ў «Цудоўню». Адабранне сцяга матывавалі нібыта парушэннем парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).
Чытайце больш: Неизвестный пожаловался на бело-красно-белый флаг у «Цудоўні». Милиция его изъяла и составила протокол