Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

У гэтым годзе адрамантуюць дарогу на Вялікай Траецкай. Спачатку гэта будзе ўчастак працягласцю 300 метраў ад пажарнай каланчы да былога рэстарана «Зубр», дзе цяпер размяшчаецца адзін з факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта, піша «Вячэрні Гродна».

Праз год здадуць у эксплуатацыю адміністрацыйна-гандлёвыя будынкі па адрасах Вялікая Траецкая № 5 і № 47. З сакавіка адновяцца працы на доме № 57, дзе запланавана гасцініца. Да пачатку лета будуць гатовыя дах, фасад і паркоўка, а ў эксплуатацыю аб’ект здадуць у жніўні.

Працягваюцца работы па рэканструкцыі сінагогі. Пасля завяршэння фасада тут пачнуць добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.