Гарачы шакалад, фірмовае какава і іншыя гарачыя напоі зараз можна выпіць на вуліцы Будзёнага. З 4 лютага там адкрылася кавярня «Какао».

Наведвальнікам падаюць натуральны какава і гарачы шакалад. Назвы такія, як краіны паходжання какава-бабоў: Перу, Дамінікана, Эквадор і іншыя. У кавярні адзначаюць, што ў Гродне такіх шакаладных напояў яшчэ не было.

«Мы пазіцыянуем cябе як кавярню, якая спецыялізуецца на шакаладзе. Асноўныя нашы пазіцыі гэта какава і шакалад. Прадукт у нас натуральны і складаецца ўсяго з трох інгрэдыентаў: бабы, какава-алей і трысняговы цукар. Усе нашы напоі са 100% шакаладам і ўсё яны карысныя», — распавяла Hrodna.life дырэктарка Валерыя Семянчук.

На Будзёнага адкрылася кавярня "Какао": там шмат рознага шакаладу

У кавярні не адмовіліся і ад стандартных гарачых напояў: кавы і гарбаты. Можна замовіць і дэсерты. Напрыклад, круасаны выпякаюць на месцы, а эклеры, чызкейкі і іншыя пірожныя пакуль прывазныя.

Кавярня разлічана на 20 пасадачных месцаў.

Адрас: вул. Будзёнага, 28.

Час працы: штодня з 10:00 да 21:00

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]