13 сакавіка прыблізна каля гадзіны дня ў Лідзе на праспекце Перамогі сутыкнуліся два грузавікі.

Як паведамілі рэдакцыі «Лідскай газеты» ў ДАІ, жыхар Ганцавічаў (Брэсцкая вобласць) 1996 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем МАН з паўпрычэпам, пры павароце налева на вуліцу Энгельса, у бок малочна-кансервавага завода, не прапусціў грузавік «Івека-Дэйлі», які рухаўся прама. За рулём апошняга знаходзіўся лідчанін 1993 года нараджэння.

У выніку ўдару «Івека» атрымаў значныя механічныя пашкоджанні. Кіроўца не пацярпеў.

У Лідзе сутыкнуліся два грузавікі. Што адбылося?