Новыя завушніцы бясплатна: у Гродне рыхтуюць Велікодны фрымаркет

На базе гродзенскай крамы падарункаў ручной работы «Лёля» з 21 па 28 красавіка, у тыдзень паміж праваслаўным і каталіцкім Вялікаднем, пройдзе Велікодны фрымаркет — бясплатны кірмаш рэчаў.

Ідэя кірмаша ў тым, што любы можа прынесці на пляцоўку крамы добрыя, але ўжо не патрэбныя самому дробныя рэчы, каб бясплатна абмяняць на патрэбныя з прынесеных іншымі. Збор рэчаў ужо пачаўся: іх можна прыносіць у памяшканне крамы.

- Зараз збіраем рэчы, людзі адгукнуліся на нашу прапанову ў сацсетках, прыносяць добрыя рэчы. Адзінае, што адзенне мы не бяром, для гэтага шмат месца патрэбна, ды і гігіенічнае пытанне ўсе ж існуе, — распавяла гаспадыня крамы і арганізатарка кірмаша, Дар’я Фядотава.

Прыносіць можна рэчы ў добрым стане: жаночыя і мужчынскія ўпрыгожванні, кішэнныя люстэркі, керамічны і не толькі керамічны посуд, слоічкі, вазачкі, інтэр'ерныя ўпрыгожванні, торбачкі, футаралы, дзіцячыя цацкі і гэтак далей. Забіраць — што спадабаецца.


hrodna.life/2019/04/14/pershyi-u-2019-godze-freemarket/

Выстава, на якой можна будзе бясплатна абраць для сябе нешта, пачнецца 21 і завершыцца 28 красавіка. Яе запрашаюць наведаць і тых, хто нічога не прынёс папярэдне, каб усе сабраныя рэчы атрымалі другое выкарыстанне.

Даўно хацелася зрабіць такую акцыю, каб звярнуць увагу на тое, што рэчы варта шанаваць, каб па першае не ствараць шмат смецця, па другое, каб стварыць мажлівасць не набыць, а абмяняцца, ці проста прыйсці і аддаць нешта непатрэбнае, альбо узяць, нешта патрэбнае. Хацелася б, каб у Гародні на пастаяннай аснове такі кірмашык існаваў, канешне. Вось Велікодны тыдзень акурат добрая нагода зрабіць нешта некарыслівае, ды і прыбіраюць у хатах таксама ўсе перад святам — генеральная прыборка! — патлумачыла сваю ідэю Дар’я.

Выстава-кірмаш размесціцца на другім паверсе крамы «Лёля» па адрасе Вялікая Траецкая, 7.

Даведка

Фрымаркет (Free market) — гэта бясплатны кірмаш вольнага непрамога абмену рэсурсамі. Рух нарадзіўся ў ЗША ў 2004 годзе і распаўсюдзіўся па ўсім свеце: у грамадскіх месцах сталі праходзіць перыядычныя «рынкавыя дні» (market days), падчас якіх удзельнікі аддаюць дарам ужо непатрэбныя ім тавары, ежу, а таксама свае ўменні (рамонт дробных рэчаў, стрыжка наведвальнікаў і г. д.). Такім чынам сябры руху супрацьпастаўлялі сябе капіталістычнаму грамадству негвалтоўнымі метадамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024