У Мінску затрыманы беспрацоўны мужчына 1978 года нараджэння, які падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да двух родных малалетніх дачок, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра тое, што дзеці 2004 і 2007 гадоў нараджэння, магчыма, падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту, стала вядома ад дырэктаркі школы, у якую ходзяць дзяўчынкі. Падазрэнні ўзніклі пасля анкетавання вучняў.

«Спецыяліст-псіхолаг правяла гутарку з адной з малалетніх, якая пацвердзіла, што на працягу двух гадоў бацька рэгулярнага здзяйсняў з ёй і яе малодшай сястрой як непасрэдна палавыя акты, так і іншыя дзеянні сэксуальнага характару», — распавёў намеснік начальніка ГУНіСТЛ МУС Дзмітрый Цаюн.

Спачатку мужчына усё адмаўляў, аднак яго жонка падчас допыту патлумачыла праваахоўнікам: каля двух гадоў таму муж у размове з ёй згадваў, што кранаў за палавыя органы іх старэйшую дачку і атрымліваў ад гэтага сэксуальнае задавальненне. Тады мужчына пацвердзіў, што неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі, дома і ў лесапаласе на тэрыторыі Мінскага раёна.

Па словах мужчыны, маці дзяўчынак ведала пра ўсё, што адбываецца, а не толькі пра выпадак двухгадовай даўніны, але нешта рабіць і паведамляць у праваахоўныя органы не збіралася.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, жанчына дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок. У цяперашні час выяўляецца, ці распаўсюджваліся гэтыя ролікі.

Жанчына была катэгарычна супраць затрымання мужа і наракала, што не будзе каму выконваць сельскагаспадарчыя работы на прысядзібным участку.

Мужчына затрыманы. Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 КК Беларусі («гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару»).