З 2016 года Гродна ўвайшоў у бязвізавую зону. Горад наведала больш за 180 тысяч замежнікаў. Для фарміравання адзінай стратэгіі прасоўвання турыстычнага патэнцыялу Гродна Гродзенскі гарвыканкам абвясціў конкурс на стварэнне брэнда горада.

Ідэі можна дасылаць у аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта або на электронную пошту gikfiz@t*t.by да 16:00 3 чэрвеня 2019 года. Выканкам просіць пры гэтым указваць памер пажаданай ўзнагароды за перадачу выключнага аўтарскага права, уключаючы ўсе маёмасныя правы.

Што рабіць (тэхнічнае заданне)

1. Распрацаваць эскіз лагатыпа (арыгінальны візуальны вобраз).

2. Распрацаваць слоган (кароткае вербальнае ўвасабленне ідэі).

3. Распрацаваць канцэпцыю з яе апісаннем (арыгінальная ідэя, сутнасная аснова брэнда).

4. Паказаць варыянты брэндаванай прадукцыі.

Дасланыя прапановы будуць разглядаць і ацэньваць з улікам меркавання спецыяльна створанай працоўнай групы з прадстаўнікоў гродзенскага гарвыканкама, профільных ВНУ, грамадскіх турыстычных аб’яднанняў і арганізацый, гісторыкаў і г. д. Таксама будзе праведзена грамадзкае галасаванне па ўсіх дасланых варыянтах брэнда.

Па выніках праведзенай працэдуры дзяржаўнай закупкі заключаць дамову на саступку выключнага права на турыстычны брэнд горада Гродна (эскіза лагатыпа, слогана і апісання канцэпцыі).