17 красавіка ў Воранаўскі РАУС паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што знік яе муж 1957 года нараджэння. Паводле звестак з УУС, ён сеў у службовую машыну і з’ехаў у невядомым накірунку.

Пад Воранава мужчына паехаў на службовай машыне і знік. Абвешчаны пошук

Гэтая гісторыя знікнення пачалася з таго, што 16 красавіка да 11:30 раніцы на сваім працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны Мечыслаў Браніслававіч Швед вырашаў службовыя пытанні. А пазней сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ-2107 белага колеру (дзяржнумар 7315 САТ) і з’ехаў у невядомым накірунку. Зараз мабільны тэлефон зніклага недаступны. Па камерах відэаназірання атрымалася выявиць, што мужчына заходзіў у прадуктовую краму ў аграгарадку Жырмуны, купіў два пачкі цыгарэт, а потым сеў у машыну і паехаў у бок Воранава.

Вядома, што зніклы грамадзянін не злоўжывае алкаголем і не паліць (хоць купіў цыгарэты), на працягу апошніх некалькіх гадоў адчуваў праблемы з сэрцам.

У дзень знікнення, але ўжо каля 6 гадзін вечара, машыну заўважылі ў вёсцы Крыніцы Лідскага раёна. Яна накіроўвалася ў бок вёскі Дворышча. Пасля гэтага мужчыну ніхто не бачыў.

  • Прыкметы: на выгляд каля 60−65 гадоў, рост каля 165−170 см, шчыльнага целаскладу, валасы карычневага колеру з праборам на правы бок, твар светлы, вочы цёмныя.
  • Асаблівыя прыкметы: фарбаваныя валасы.
  • Быў апрануты: куртка з кожзамяняльніка карычневага колеру з чорным каўняром, штаны цёмнага колеру, туфлі чорныя без шнуроўкі, кашуля цёмна-сіняга колеру.

Міліцыя просіць паведамляць любыя звесткі пра месцазнаходжанне Шведа Мечыслава Браніслававіча па тэлефонах 8 (044) 767-23-62 альбо 102.

Сваякі зніклага вельмі перажываюць і просяць яго хутчэй вярнуцца дадому.

Пад Воранава мужчына паехаў на службовай машыне і знік. Абвешчаны пошук