З 23 красавіка 2019 года на цэнтральнай дарозе пункта пропуску «Брузгі» будуць мяняць дарожнае пакрыццё, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Рух усіх відаў транспарту будзе ажыццяўляцца толькі па двух палосах (адна на ўезд і адна на выезд). Магчымасць манеўравання на гэтым напрамку будзе выключаная, рух транспарту — вельмі ўскладнены.

Дату заканчэння дарожных работ пакуль не паведамляюць і раяць пры магчымасці выбіраць іншыя кірункі.

Рамонтныя работы з’яўляюцца часткай рэканструкцыі пункта пропуску «Брузгі» і ажыццяўляюцца ў рамках міжнароднага праекта па мадэрнізацыі транзітнага калідора трасы М6. Да пачатку II Еўрапейскіх Гульняў працы плануюць цалкам завяршыць.