У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй — 17 мая — МУС выказаўся на сайце пра сваё стаўленне да ЛГБТ-супольнасці. І сцвярджае, што для нашай краіны гэта не свята. А таксама запосціў малюнак на тэму ЛГБТ.

«Сёння над пасольствам Вялікабрытаніі ў чарговы раз вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. Менавіта 17 мая прыхільнікі аднаполых адносін вызначылі для сябе нейкай святочнай датай», — кажа навіна.

Паводле МУС, для нашай краіны гэты дзень значнасці не ўяўляе, а прыярытэт беларускай палітыкі - ахова мацярынства і дзяцінства, абарона інстытута сям'і. «Наша пазіцыя застаецца нязменнай: штучнае раздзіманне тэмы аднаполых адносін дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяцей!».

МУС звязала ЛГБТ і рост сэксуальных злачынстваў у адносінах да дзяцей

Тым часам гродзенцы святкуюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй і абнаўляюць аватаркі праз вясёлкавы фільтр.