Кавярня на пачатку сцежкі здароўя існавала каля трох гадоў. Зараз яе знеслі. Тыя, гродзенцы, што прыйшлі на шпацыр у лесапарк 27 сакавіка, пабачылі на месцы павільёна толькі груду смецця на апусцелай пляцоўцы.

«Паляну» трымала прыватная фірма «ДемсаГрупп». Права на арэнду пляцоўкі пад капітальнае будаўніцтва яны атрымалі ў 2017, праз аўкцыён. Арандатары падвялі да пляцоўкі патрэбныя камунікацыі, дабраўпарадкавалі тэрыторыю і распачалі гандаль. У меню быў звыклы фастфуд, слодычы, гарачыя і халодныя напоі.

Зараз тэрмін арэнды пляцоўкі скончыўся. У просьбе працягнуць дамову араднатарам адмовілі. Як патлумачылі ў гарадской ЖКГ, пры заключэнні дамовы ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэксу РБ. Зараз па справе проходзіць праверка. Далейшы лёс пляцоўкі пакуль не вырашаны.

“Паляны” больш няма. Адзіную ў Пышках кавярню зруйнавалі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]