У пятніцу, 31 мая з 00.00 да 6.00 будзе цалкам забаронены рух транспарту па праспекце Янкі Купалы ад вул. Кабяка да скрыжавання праспектаў Янкі Купалы і Кляцкова, піша grodnonews.by.

Маршруты гарадскіх аўтаперавозак зменяцца:

  • маршрут № 26 «Вуліца Маладая — Забалаць» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Маладая — вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка — шаша Індурская — пр-т Кляцкова — пр-т Янкі Купалы, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 30 «Вуліца Альшанская — камбінат будаўнічых матэрыялаў» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Альшанская — вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка — шаша Індурская — пр-т Кляцкова — пр-т Румлёўскі, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — чыгуначны вакзал» будзе курсіраваць у прамым кірунку: Багушэвіча-2 — вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка — шаша Індурская — пр-т Кляцкова — пр-т Румлёўскі, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку.