На ўездзе і выездзе з гродзенскага аўтавакзала ўсталявалі шлагбаумы. Яны патрэбныя для ўпарадкавання руху пасажырскага транспарту на тэрыторыі вакзала і бяспекі пасажыраў. Пра гэта паведаміў «АвтоГродно» са спасылкай на «Гроднааблаўтатранс».

У цэнтры Гродна з’явіліся тры новыя шлагбаумы: дзе і навошта
Шлагбаум на аўтавакзале ў Гродне. Крыніца: autogrodno.by

Дзе ўсталявалі шлагбаумы

Агулам на тэрыторыі гродзенскага аўтавакзала ўсталявалі тры шлагбаумы: два на ўезд і адзін на выезд. Два размяшчаюцца з боку вуліцы Захарава, яшчэ адзін — з боку вуліцы Чырвонаармейскай.

Дакладная дата пачатку працы яшчэ невядомая. Зараз сістэма знаходзіцца на апошнім этапе ўводу.

Некалькі сотняў аўтобусаў кожны дзень

«Штодзённа ад аўтавакзала Гродна адпраўляецца ад 300 да 500 аўтобусаў. Таму інфармацыя аб зменах будзе важная для кіроўцаў аўтобусаў і цікава пасажырам аўтавакзала», — сказалі ў «Гроднааблаўтатранс».

Чытайце таксама: За аўтавакзалам пабудуюць прадуктовую краму з кафэ