Паветраныя шарыкі і торт у выглядзе фургончыка 20 чэрвеня віталі гасцей на дні нараджэння гродзенскага піца-трака. Павіншаваць піцаёлаў прыйшлі сябры з суседніх офісаў, мастакі, супрацоўнікі дзіцячага хоспіса і жыхары бліжэйшых дамоў. «Мы ўсіх гэтых людзей ведаем, любім і рады бачыць ля нашага піца-трака сёння і штодня», — прызнаўся саўладальнік піцатрака, піцаёла Павел Максімчык.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

«Памятаю, як піца-трак з’явіўся тут год таму. За гэты час вы моцна падраслі і многаму цікаваму і смачнаму навучыліся» — адзначыла ў віншаваннях Лідзія Ахкамава з суседніх «Вокнаў».

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

«Піца гатуецца да 90 секунд». Браты з Гродна адкрылі першы ў Беларусі піцатрак

«Мы вельмі часта такім суседствам карыстаемся. Некалькі разоў на тыдзень замаўляем піцу. Мы, канечне, кшталту на дыеце, але атрымліваецца, што ў нас дыета ад піцатрака», — жартуюць Яна Літвінчук з Цудоўні і Святлана Яроменка з 33 Камодаў. «Вельмі радыя такім суседзям і сябрам», — пацвярджае Антон Янкоўскі з крамы «Кубік».

«За год мы напрацавалі вялікую кліентскую базу. Нас ведаюць у Беларусі, Расіі і Прыбалтыцы. Але ў нас няма зорнай хваробы. Піца для нас — не толькі бізнес. Гэта справа, якую мы любім і якой хочам падзяліцца», — расказаў Павел Максімчык.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

З яго словаў, за год працы вытворчасць піцы заўважна вырасла. У звычайныя дні піцатрак гатуе каля 50 піцаў. На фестывалях і падчас святаў - каля 300 штодня. «Але колькасць — не самае галоўнае. Галоўнае — смак!» — падкрэслівае піцаёла і запрашае наведаць дворык на Кірава, 3, дзе месціцца адзіны ў Гродне піцатрак, дзе гатуюць піцу ў печы на дровах.

«Пісалі нават з ФІФА». Браты з Гродна праславіліся «футбольна-партрэтнымі» піцамі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]