У канцы чэрвеня ў Гродне стартаваў «цацачны флэшмоб»: гараджане выстаўляюць свае цацкі каля смеццевых кантэйнераў з заклікамі не выкідваць з дому хатніх жывёл. Валанцёры паведамляюць, што ўжо больш за 300 чалавек далучыліся да акцыі ў Гродне, а таксама ў іншых гарадах Беларусі.

«Для многіх людзей купля хатняй жывёлы гэта тое ж самае, што купля цацкі, — кажа старшыня зоаабарончай арганізацыі „Адданае сэрца“ Алена Шыманіца. — Аднак, найграўшыся, яны выкідваюць котку або сабаку як непатрэбную цацку на вуліцу ці аддаюць на усыпленне. Увядзенне адміністрацыйнага пакарання за кінутую жывёлу дапаможа вырашыць праблему».

Многія пакінутыя гаспадарамі коткі і сабакі гінуць на вуліцы або іх вылоўліваюць і ўсыпляюць. За 2018 год толькі ў Гродне «Спецаўтагаспадарка» ўсыпіла больш за 4000 катоў і сабак.

Удзельнікі флэшмобу заклікаюць не толькі ставіцца адказна да выбару жывёлы, але і ўзяць сабе котку ці сабаку ў пункце часовага ўтрымання. Так можна выратаваць жывёле жыццё.

У Гродне выкідваюць на сметніцы плюшавыя цацкі, каб падтрымаць бяздомных жывёл
У Гродне выкідваюць на сметніцы плюшавыя цацкі, каб падтрымаць бяздомных жывёл
У Гродне выкідваюць на сметніцы плюшавыя цацкі, каб падтрымаць бяздомных жывёл