17% жыхароў інтэрнатаў у Гродне не плацяць больш за два месяцы за пражыванне. Пратэрмінаваная запазычанасць расце і летам, піша telegram-канал grodnoplus.

Каля 200 чалавек выселены. Чацвёрым даўжнікам да поўнай аплаты абмежаваны выезд з краіны. Праверку па рэгістрацыі грамадзян па адным з інтэрнатаў (па вуліцы БЛК) правяла пракуратура горада. Вынік — 50 мёртвых душаў. Некаторыя зарэгістраваныя, але ніколі не пражывалі нават у Гродне.

Адзін са спосабаў барацьбы з неплацельшчыкамі, піша vgr.by, — вылічваць грошы на аплату жылля з зарплаты работніка на прадпрыемстве. Мечыслаў Гой да 1 верасня даручыў правесці рэвізіі і разабрацца, дзе працуюць гэтыя людзі і чаму яны не аплачваюць жыроўкі.

Праверку па жыхарам інтэрнатаў пачаў Гродзенскі гарвыканкам. Поўная рэвізія жылога фонду інтэрнатаў завершыцца да 1 верасня.