У рамках праекта Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва Good Impact у Гродне прадстаўнікоў СМІ запрашаюць на медыя-сняданак.

На медыя-сняданку будзе магчымасць пазнаёміцца з вопытам працы гродзенскіх сацыяльных прадпрыемстваў і прыкладамі сацыяльных прадпрыемстваў у іншых гарадах Беларусі + прыемны бонус кава і бельгійскія вафлі. Рэгістрацыя па спасылцы.

Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва Good Impact — гэта праект па навучанні сацыяльных прадпрымальнікаў. Праграма курсу пабудавана на міжнароднай методыцы, адаптаванай да беларускіх умоў. У якасці экспертаў выступаюць беларускія і міжнародныя спецыялісты.

Дваццаць удзельнікаў Школы пройдуць курс навучання асновам сацыяльнага прадпрымальніцтва (распрацоўка канцэпцыі стварэння сацыяльнага прадпрыемства, стварэнне бізнес-плана, планаванне маркетынгавай стратэгіі і г. д.), пазнаёмяцца з досведам працы паспяховых сацыяльных прадпрымальнікаў, атрымаюць ментарскую падтрымку.

Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі навучанне, бізнес-ідэі якіх будуць меркаваць найбольшы сацыяльны эфект, атрымаюць фінансавую падтрымку для старту свайго бізнесу.

Курс пачнецца ў верасні і завяршыцца ў чэрвені наступнага года. Пытанні можна задаць па тэлефоне: +375 33 634 10 41.