Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Глядзіце, як выглядае помнік Льву Сапегу ў Слоніме - Hrodna.life - навіны Гродна

22 жніўня пачаліся работы па ўстаноўцы бронзавай скульптуры Льва Сапегі. Сродкі на выраб і ўстаноўку помніка былі сабраныя пад час раённых суботнікаў, піша slonves.by.

28 лістапада 2018 года разгледзелі эскізы праектаў помніка. Там прадставілі дзесяць работ беларускіх скульптараў. Лепшым быў прызнаны праект групы сталічных скульптараў у складзе Уладзіміра Піпіна, Сяргея Логвіна і сланімчаніна, народнага мастака Беларусі Івана Міско.

Агульная вышыня бронзавай скульптуры разам з пастаментам — каля 4 м 10 см. Пастамент з чырвонага паліраванага граніту, яго памеры 1,5мх1,5 м, вышыня каля 90 см. Скульптура пустацелая, яе вага — да тоны. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 1 верасня, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

У 1586 годзе Леў Сапега атрымаў у кіраванне Слонім і, па яго хадайніцтву ў 1591 г. гораду было прысвоена Магдэбургскае права, падараваны герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу. За час кіравання Льва Сапегі Слонім стаў развітым цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваныя ратуша, гандлёвыя шэрагі, цэхі рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі.

Глядзіце, як выглядае помнік Льву Сапегу ў Слоніме

Глядзіце, як выглядае помнік Льву Сапегу ў Слоніме

Глядзіце, як выглядае помнік Льву Сапегу ў Слоніме

Глядзіце, як выглядае помнік Льву Сапегу ў Слоніме