Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пад Гродна з поля скралі 600 кілаграмаў бульбы - Hrodna.life - навіны Гродна

У жыхара Гродзенскага раёна з яго поля выкапалі і выкралі бульбу. 15 верасня гаспадар надзела бачыў, што кусты былі на месцы, а ўжо ўдзень 18-га ўсё было выкапана. Зламыснікі працавалі хутка, прафесійна і з прыцягненнем тэхнікі. Вывозілі ўраджай на аўтамабілі. Выкрадзенымі апынуліся 600 кілаграмаў бульбы на агульную суму 150 рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Цяпер шукаюць падазраваных у здзяйсненні крадзяжу, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.