У Лідзе 31-гадовая мясцовая жыхарка вырашыла прадаць кватэру. Толькі гэтая кватэра ёй не належала, у справу прыйшлося ўмешвацца міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі, што жанчына пражывае там па дамове найму і не мае права адчужаць жылую плошчу. Уласнікам з’яўляецца мясцовае ЖКГ. Пра гэта ведала і падазраваная, але мела вострую нястачу грошай. Менавіта з гэтай прычыны яна ўзяла задаткі адразу ў двух патэнцыйных пакупнікоў у памеры васьмісот і тысячы пяцьсот долараў ЗША.

Праз некаторы час людзі западозрылі нядобрае — жанчына перастала ісці на кантакт. Зварнуліся ў органы ўнутраных спраў, вынікам чаго стала завядзенне крымінальнай справы па ч.2 арт.209 КК РБ «Махлярства».