У лістападзе ў цэнтры Гродна пачнуць працу дзве кропкі фастфуду MC Doner. Адна ў выглядзе фудтрака на месцы былога падземнага туалета каля Фарнага касцёла, а іншая на Кірава замест піцэрыі «Pizza & coffee».

Фудтрак пачне працу ўжо ў першых чыслах лістапада. У меню ў іх будзе вялікі выбар напояў, дурум-донер, бургеры і іншае. У кафэ,
дзе яшчэ нядаўна была піцэрыя, зараз ідзе рамонт. Новыя ўладальнікі плануюць адкрыць установу да канца лістапада. Па функцыянале месца будзе чымсьці падобна да іх першай закусачнай у ГЦ OldCity.

MC Doner прыходзіць у цэнтр Гродна: у лістападзе адкрыецца фудтрак і кафэ