Гарвыканкам адказаў на петыцыю наконт магчымасці ўладкавання ў горадзе газонаў-кветнікаў са шматгадовых раслінаў. Петыцыя з’явілася ў сеціве 9 верасня. Са спасылкай на досвед еўрапейскіх гарадоў там абгрунтоўвалася выкарыстанне на газонах шматгадовага рознатраўя і кветак. Петыцыі падпісалі 90 чалавек.

Паводле адказу з Гродзенскага гарвыканкама, у наступным годзе газоны-кветнікі з’явяцца ў Гродне на невялікай эксперыментальнай пляцоўцы. Інфармацыя пра месца, выбранае для эксперымента, у адказе адсутнічае.

Распаўсюджанне шматгадовых газонаў-кветнікаў на ўсёй тэрыторыі горада лічаць немэтазгодным, бо існуючыя газоны адпавядаюць патрабаванням дзеючых нарматыўных дакументаў.

У Гродне створаць “эксперыментальны” газон-кветнік: гарвыканкам адказаў на петыцыю

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]