У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі не выключаюць магчымасць прэміраваць дактароў за выяўленне анказахворванняў ў пацыентаў на самай ранняй стадыі, расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік журналістам у аўторак у Мінску, паведамляе interfax.by.

«З улікам таго, што ў нас да 2025 года стаіць задача падвоіць зарплату лекараў, мы да яе рашэння будзем падыходзіць дыферэнцыравана. Дзесьці будзем уводзіць стымулюючыя надбаўкі менавіта за раннюю дыягностыку», — сказаў Каранік.

Ён звярнуў увагу на тое, што працэнт выяўлення анказахворванняў на ранняй стадыі ўжо ўваходзіць у мадэль канчатковых вынікаў дзейнасці арганізацый аховы здароўя. «І, адпаведна, гэта таксама ўваходзіць у паказчыкі прэміравання ўстановы аховы здароўя», — дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У цэлым, Каранік адзначыў важнасць павышэння анканасцярожанасці ў лекараў, уліку ўсіх пацыентаў і даступнасці ўсёй неабходнай дыягностыкі.