Гандлёвы цэнтр Kazarma Moll на вуліцы Шчорса, 11а рыхтуецца да адкрыцця. Зараз ідуць будаўнічыя работы ўнутры памяшкання і ўзгадненні, неабходныя для запуску цэнтра. Адной з першых пачне працаваць прадуктовая крама «Белмаркет» агульнай плошчай каля тысячы квадратных метраў.

Па інфармацыі ад ТАА «Спектр-Лайн», якой належыць Kazzarma Mall, цалкам магчыма, што цэнтр пачне працу ўжо ў снежні. У наступным годзе тут адкрыюцца крамы «Буслік», «Магия», «Беліта-Вітэкс», «Воздушная история», «Непоседа», «Розовая пантера» і «празрыстая» піцэрыя Go-go pizza.

Kazarma Moll на Шчорса рыхтуецца да адкрыцця

Дзве казармы на месцы былога ваеннага гарадка на вуліцах Шчорса і Пралетарская доўгі час пуставалі. У верасні 2017 года іх купілі за адну базавую.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]