У сувязі з правядзеннем перадконкурснага агляду транспартных сродкаў 25 лістапада, у панядзелак, магчымыя збоі ў руху асобных маршрутаў «маршрутных таксі» ў Гродне, папярэджвае «Гродзенская праўда» і прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Ад 9.00 да 13.00 гадзін 25 лістапада некаторыя гродзенскія маршруткі могуць не выйсці на маршрут ці прыходзіць са спазненнем. Справа ў тым, што ў гэты дзень адбудзецца перадконкурсны агляд машын, якія перавозчыкі плануюць выкарыстоўваць у гарадскіх перавозках.

Зараз у Гродне не хапае каля 40 маршрутак. Конкурс праводзіцца, каб дадаткова выбраць прыдатныя для гарадскіх перавозак транспартныя сродкі.