У былым памяшканні «Сіці-бара» на вуліцы Тэльмана ідзе рамонт. Новая ўстанова, якая адкрыецца вясной 2020 года, будзе працаваць з фокусам на веганскую ежу і напоі.

«У нас будзе веганская ўстанова рэстараннага тыпу, не фастфуд. Будзе яшчэ асобнае памяшканне пад танцпол, асобна ад кухні і бара, — распавядае ўладальнік установы Андрэй. — Мы хочам сабраць у Гродне людзей, якія не толькі правільна харчуюцца, але і сочаць за сваёй фізічнай формай. У нас будзе збалансаванае меню, каб чалавек мог атрымаць патрэбныя мікраэлементы і бялок. У веганаў асноўная праблема гэта атрыманне бялку. Я ведаю пра што кажу, я сам веган і сам займаюся спортам».

Плануецца, што ва ўстанове будуць праходзіць і розныя культурныя мерапрыемствы.

Першы веганскі бар «Несцерка» адкрыўся ў Гродне ў 2016 годзе. Да канца 2019 года плануецца адкрыццё яшчэ адной падобнай установы на вуліцы Замкавай.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]