Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне хлопец з дапамогай накладной барады скраў з крамы экшн-камеру - Hrodna.life - навіны Гродна

Увечары 25 снежня мужчына скраў экшн-камеру коштам 999,99 рублёў з крамы «5 элемент» у ГЦ «Карона» на праспекце Купалы ў Гродне.

Асобу мужчыны высвятляе Следчы камітэт. Следчыя мяркуюць, што ён выкарыстаў накладную бараду і акуляры, каб змяніць сваю знешнасць. Мужчына быў у гандлёвым цэнтры нядоўга — з 18.07 да 18.17.

Калі вам вядомы гэты мужчына, СК просіць паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне 8−0152−72−40−40 (кругласутачна) альбо па тэлефоне 102.