«Усіх гродзенскіх дзяцей прынёс бусел, а яго — арол». 10 фактаў пра Віктара Саяпіна ад Алеся Госцева

У дзень нараджэння краязнаўца і публіцыста Віктара Саяпіна, яго калега Алесь Госцеў расказаў пра сяброўства, што працягвалася 50 гадоў. Hrodna.life знайшоў у расповеде 10 фактаў, пра якія не кожны гродзенец ведае.

1. Віктар Саяпін быў гродзенцам у чацвёртым пакаленні па маці. Але нарадзіўся ў Кыргызстане, на Паміры. Яго бацька служыў там на мяжы. З гэтай нагоды Госцеў жартуе: «Усіх гродзенскіх дзяцей прынёс бусел, а яго — арол».

2. Мы пазнаёміліся ў 1967, калі я вучыўся ў педінстытуце імя Янкі Купалы, а Віктар працаваў там лабарантам на кафедры фізікі. Ён не паехаў паступаць, бо летам меўся выступаць са школьных тэатрам у конкурсе і не хацеў падвесці сваю любімую настаўніцу і кіраўнічку тэатру. Яны выступілі на сцэне Купалаўскага і нават нейкае прызавое месца занялі. Так атрымалася, што Віктар год пасля школы працаваў лабарантам."


Гродзенскія гісторыкі дапамагаюць сабраць грошы на агучванне кніг Віктара Саяпіна


3. Пакуль Віктар вучыўся ў школе, ён хацеў стаць вайскоўцам услед за бацькам. Але за год працы на кафедры фізікі как ўпісаўся ў кампанію мясцовых студэнтаў, што змяніў планы. У выніку застаўся ў Гродне вучыцца на фізмаце і атрымаў дыплом выкладчыка фізікі.

4. З таго часу нашы жыццёвыя траекторыі 50 гадоў ішлі побач. Мы мелі агульныя інтарэсы і часамі перасякаліся. Віктара часта можна было пабачыць у горадзе з фотаапаратам. Ужо тады было зразумела, што ён закахаўся ў Гродна, што гэты горад яго захапляе".


Знаёмства з кнігай: «На Гродзенскім бруку» Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна

5. У апошнія гады службы на мытні ён пісаў кнігу пра гісторыю мытнай службы. У гэты час ён часта звяртаўся да мяне і да іншых краязнаўцаў па парады і ўдакладненні. Пазней ўжо я прыходзіў да яго за даведкамі. А потым мы працавалі разам, складаючы вызначальнік гродзенскіх вуліц і месцазнаходжання будынкаў. Яго больш цікавіў даваенны Гродна, а мяне — больш даўняя гісторыя. Мы з ім узаемна дапаўнялі адзін аднаго.


«На гродзенскім бруку» Вашкевіча і Саяпіна — кніга, якая зацягвае бы вір


6. Саяпін добра падрыхтаваўся да пенсіі. За гадоў 10 да гэтага ён захапіўся калекцыянаваннем і прыйшоў у наш клуб калекцыянераў «Скарабей». Быў ён апантаным калекцыянерам. Збіраў ўсё на свеце — і маркі, і паштоўкі, і гузікі, і талоны, усё што хочаш. Такім чынам, як выйшаў на пенсію, ужо меў чым заняцца, ніводнага дня не страціў дарма.


In memoriam. Рут Маркус пра Віктара Саяпіна, якога ведала толькі праз email


7. Не ведаю, ці любіў Віктар каву, а вось да гарбаты ён дакладна меў цікавасць. Прычым калекцыянерскую. Ён збіраў пакецікі чаю і цукру з розных месцаў. Пра гэта ведалі яго сябры і стараліся прывозіць такія сувенір з падарожжаў.

8. Увогуле, Віктар быў вельмі гаспадарлівы чалавек. Часам мы сустракаліся ў цягніку па дарозе на лецішча. То ён расказваў, што нават там у яго ёсць калекцыя — больш за 20 гатункаў лілеяў. Падумайце — гісторыя, гарбата, кветкі - гэты чалавек умеў цаніць смак жыцця, быў сапраўдны гурман.


На прэзентацыі новай кнігі Віктара Саяпіна зала была перапоўненая


9. Віктар вельмі заразліва смяяўся. Так рагатаў, што самому немагчыма было ўтрымацца ад смеху. Расказаў яму неяк жарт з інтэрнэту, як дзеці малявалі карцінкі да вершаў Пушкіна. «Ямщик на облучке» у іх стаў на абцасы і капаў ямы, а «бразды взрывая» ператварыліся ў птушак і выбухі. Узгадваю, і нібы чую гэты яго смех.


Гродна развітваецца з краязнаўцам Віктарам Саяпіным


10. Віктар пісаў кнігі і артыкулы, рыхтаваў сцэнары да фільмаў, удзельнічаў у тэлеперадачах і праводзіў экскурсіі. Яго ўганаравалі прэміяй Дубко і прэміяў Ядкоўскага, занеслі ў Кнігу Славы Гродна, дзяржаўнымі ўзнагародамі і ўзнагародамі мытнага камітэту. У 2019 годзе адна з новых вуліц Гродна у мікрараёне Грандзічы названа ў яго гонар. Віктар Саяпін памёр 2 лютага 2017 года.


У Гродне адкрылі вуліцу Саяпіна — галоўную ў новых Грандзічах


Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024