Беларусы павезлі ў Літву цыгарэты на 424 тысячы еўра — проста ў грузавіках

Два беларусы паспрабавалі правезці ў Літву грузавікі з цыгарэтамі. Мытнікі ўсё ж праверылі іх машыны і ацанілі груз кантрабанды на двух машынах ў 424 тысячы еўра, уключна з падаткамі.

Цыгарэтамі запоўнілі грузавыя Renault і ГАЗ, піша autogrodno.by са спасылкай на pasienis.lt. На пераходзе Райгардас 20 студзеня грузавікі, якія ехалі адзін за адным, праверылі. Груз акуратна палічылі - там была 121 тысяча пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Кіроўца першай машыны сказаў, што не перавозіць нічога забароненага. У ходзе праверкі Друскеніцкі памежнікі і мытнікі западозрылі, што «пустая» частка грузавіка візуальна карацей, чым павінна быць. Падазрэнні пацвердзіліся.

Частка грузавога адсека была схаваная за спецыяльна абсталяванай перагародкай. Там знайшлі 65 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт «Фэст».

Яшчэ да завершання першага агляду ў мытнікаў узніклі падазрэнні і наконт другога грузавіка. ГАЗ прыбыў на станцыю Райгардас з Беларусі праз некалькі хвілін пасля першага аўто. У ім знайшлі такое ж сховішча з 56 тыс. пачак «Minsk» і «NZ».

Абодва аўтамабіля і іх кіроўцаў затрымалі. Папярэдняе расследаванне пачалі ў Каўнаскім аддзяленні Мытна-крымінальнай службы, якую ўзначальвае Каўнаская раённая пракуратура.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024