У адной з вёсак Астравецкага раёна гарэў дом. У лякарню з апёкамі былі дастаўлены два браты. Аднаму — 53 гады, другому — 49 гадоў, паведамілі ў прэс-службе УУС. Старэйшы брат распавёў, што падпаліць дом яму прапанавалі галасы.
Паводле папярэдняй інфармацыі УУС, старэйшы з братоў у адным з пакояў дома абліў падлогу, столь, мэблю і сцены бензінам і маторным маслам, пасля гэтага падпаліў.
Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што на фоне спынення ўжывання спіртнога ён стаў чуць галасы, якія заклікалі яго не толькі змагацца з прысутнай у памяшканні нячыстай сілай, але і падказалі, як гэта зрабіць.
Паводзінам мужчыны дадзена прававая ацэнка.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…