Навіны

Крыніцы: Затрыманы дырэктар Скідзельскага і астатніх цукровых заводаў

Гісторыя пра самалёт Мінск—Мюнхен, які пасадзілі ў Гродне, мае працяг. Паводле непацверджаных дадзеных, з самалёта знялі яшчэ аднаго кіраўніка цукровага завода Беларусі. Кіраўнікоў астатніх цукровых прадпрыемстваў няма на месцы. Пры гэтым афіцыйнай інфармацыі няма ні ад аднаго з ведамстваў: маўчаць СК, КДБ, памежны камітэт, «Белавія».

Нагадаем, супрацоўнікі Гарадзейскага цукровага камбіната пацвердзілі t*t.by, што з рэйса знялі іх дырэктара Міхаіла Крыштаповіча.

Міхаіл Крыштаповіч. Фота: ctv.by
Пасажыры самалёта казалі, што ў салоне нібыта агучвалася прозвішча «Руднік», піша n*.by. Аднак, як выявілася, гаворка ішла пра Прудніка.

Мікалай Пруднік — дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага камбіната. Крыніцы SlutskGorod паведамілі пра яго затрыманне.

Відавочцы распавялі журналістам, што ў доме дырэктара завода ў суботу прайшоў ператрус. Мабільны тэлефон Прудніка сёння недаступны, на прадпрыемстве адказваюць: аб затрыманні кіраўніка нічога не вядома.

Падобная сітуацыя і з яшчэ адным цукровым заводам, у Жабінцы. Партал virtualbrest.by паведаміў пра затрыманне яго дырэктара Віктара Міронава.

Блогер Нехта сцвярджае, што затрыманы і дырэктар чацвёртага, Скідзельскага камбіната. У прыёмнай прадпрыемства карэспандэнту «Нашай Н**ы» паведамілі, што Дзмітрыя Ягорава на працы няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024