Абследаванне для прафілактыкі лаку лёгкіх правядуць у Гродне ў 2020 годзе. Правераць ўсіх мужчын, што кураць, ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. Спісы пацыентаў складаюць паліклінікі па месцы жыхарства. Даследаванні будуць праводзіцца на новым камп’ютарным тамографе ва універсітэцкай клініцы, па 5 чалавек у дзень, паведамляюць Навіны «Гродна Плюс».

Зараз рак дыягнаставаны ў кожнага 31-га жыхара вобласці. Агульная колькасць анкапацыентаў складае 34 з паловай тысячы хворых. Часцей за ўсё ў знаходзяць рак тоўстай кішкі, лёгкіх, малочнай і прадсталёвай залозаў. З усіх дыягназаў, пастаўленых гродзенскімі медыкамі, 40% маюць дачыненне да анкалогіі.

У Гродне пачалі будаваць анкадыспансэр. У рэгіёне каля 30 тысяч хворых на рак