У Гродне пачалося будаўніцтва абласнога анкадыспансера. Вобласць да гэтага часу застаецца адзінай у краіне, дзе няма свайго падобнай установы, паведамляе АНТ. Пацыенты, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш, вымушаныя праходзіць даследаванні ў рэгіянальнай бальніцы або прыязджаць на лячэнне ў Менск. Новая клініка дазволіць аказваць усю дапамогу хутка і на месцы.

youtu.be/tRyCnkuVTp8

Рыгор Гармаш на працэдурах ўжо ў чацвёрты раз. Усміхаецца і поўны надзеі на выздараўленне. Хоць, калі прыйшоў у паліклініку забраць звычайны аналіз крыві, адчуў шок. У мужчыны знайшлі рак у 71 год, і здавалася, што перажыць лячэнне ў такім узросце будзе вельмі складана.

Пакуль пацыентаў лечаць на старэнькіх апаратах 1986 і 2000 года выпуску. Больш сучаснай тэхнікі няма — купляць бессэнсоўна, у старых будынках паставіць няма куды. Кабінеты дыспансера раскіданыя па бальнічным гарадку, размешчаны часта ў прыстасаваных памяшканнях, палаты перапоўненыя. За больш сучасным лячэннем амаль палову пацыентаў даводзіцца адпраўляць у іншыя гарады.


У Гродне з’явіцца анкадыспансер: гараджанам прапануюць выказаць сваё меркаванне


Таму будаўніцтва новага анкадыспансера і самага патрэбнага радыялагічнага корпуса тут вельмі чакаюць. Для многіх пацыентаў - гэта яшчэ адна надзея на выздараўленне. Да таго ж будуецца ён практычна пад вокнамі бальніцы. Да новага года тут вырастуць кабінеты са сценамі ў два метры шырынёй — для правядзення прамянёвай тэрапіі.

Сёння толькі ў Гродзенскай вобласці на ўліку стаіць больш за 30 тысяч чалавек. І кожны год да гэтай лічбы трэба прыбаўляць па пяць тысяч новых пацыентаў, кажуць лекары. Людзі сталі больш хварэць, ды і ранняя дыягностыка аказваецца ўсё больш дакладнай. Амаль палова выпадкаў - гэта рак тоўстай кішкі, лёгкіх, грудзей і прадсталёвай залозы. У групе рызыкі - людзі пасля 50-ці.