На пачатку таргоў у Мінску долар ЗША вырас на 0,0052 да 2,21 беларускага рубля. Раней максімальнае значэнне амерыканскай валюты было 2,2069 (у лютым 2016 года, з улікам пазнейшай дэнамінацыі). Пасля долар нават падаў да 1,85 беларускага, піша n*.by.

1 студзеня 2020 года яго курс быў 2,1085.

Еўра сёння таксама даражэе. Еўрапейская валюта вырасла на 0,0052 да 2,3839.

Расійскі рубель апускаецца на 0,0113 да 3,4468 за 100 адзінак.