Панарама старога Гродна з’явіцца на плоце, які аддзяляе тэрыторыю будучай гасцініцы на Вялікай Траецкай і сінагогі. Над гэтым праектам працуе гродзенскі мастак Максім Карповіч. Ён маляваў гравюру ў дворыку ABC.

Новую працу Максім плануе скончыць да канца тыдня. За аснову ён браў тую ж панараму Гродна,
якую малявалі ў 2015 годзе на падпорнай сцяне замкавай гары.

— На гэтым плоце я ўжо маляваў перад мінулым фестывалем нацыянальных культур. Ён тады аддзяляў будаўнічую пляцоўку і праезную частку. Цяпер будынак аднавілі, там будзе гатэль. А гэты ж плот ужо раздзяляе адноўлены будынак і частку сінагогі, дзе ў будучыні будзе рамонт, — распавёў мастак.

На плоце ля сінагогі малююць панараму старога ГроднаНа плоце ля сінагогі малююць панараму старога ГроднаНа плоце ля сінагогі малююць панараму старога ГроднаНа плоце ля сінагогі малююць панараму старога Гродна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]