Навіны

Гродзенец стварыў сэрвіс рассылкі «каранцінак»: гэта як валянцінкі, але на час пандэміі

Гродзенец Арцём стварыў сэрвіс, які можа стаць вельмі папулярным у перыяд пандэміі каранавіруса. На сайце karantinka.exore.pro можна выбраць пацешную карцінку-мем, звязаную з тэмай пандэміі, і адправіць яе сябру.

«На фоне ўсяго гэтага негатыву з каранавірусам я вырашыў зрабіць сэрвіс, каб разбавіць абстаноўку і падняць людзям настрой. Тыпу валянцінка, толькі каранцінка», — тлумачыць Артём. «Каранцінкі» могуць быць як імянныя, так і ананімныя.

За суткі, якія прайшлі ад запуску сэрвісу, сайтам скарысталіся амаль за 3000 чалавек. «Пачынае працаваць віральнасць, людзі самі дзеляцца каранцінкамі, усё больш прамых заходаў на сайт», — кажа Арцём.

Вось самыя папулярныя сярод карыстальнікаў «каранцінкі»:

Набор «каранцінак» будзе папоўняцца. Ужо гатовыя стыкеры для телеграм — спасылка ёсць на сайце праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024