Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенку з каранавірусам перавялі ў рэанімацыю. Пацыентка з Жыткавічаў у цяжкім стане - і не мела кантактаў з замежнікамі - Hrodna.life - навіны Гродна

Гарадзенку з каранавірусам перавялі ў рэанімацыю, піша vgr.by, спасылаючыся на начальніцу галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алену Краткову. У хворай з’явіліся сімптомы пнеўманіі. Яшчэ адна пацыентка з Жыткавічаў (Гомельская вобласць) у цяжкім стане, пры гэтым ні яна, ні яе асяроддзе не былі за мяжой. Усяго ў Беларусі зафіксаваны 81 выпадак каранавіруса, асноўныя ачагі - Мінск і Віцебск.

У пацыенткі з Гродна, адзінай у вобласці, у каго на дадзены момант пацверджаны COVID-19, з’явіліся сімптомы пнеўманіі. Алена Краткова падкрэсліла, што ў аддзяленне рэанімацыі жанчыну перавялі не па цяжару стану (было аднаразовае павышэнне тэмпературы да 37,4 і невялікі кашаль), а з-за ускладненняў, якія могуць з’явіцца.

— Стан пацыенткі стабільны. У аўторак быў атрыманы адмоўны мазок. Знаходзіцца ў стацыянары яна будзе да моманту акрыяння.

Усе 17 чалавек яе кантактаў ўжо атрымалі другі адмоўны тэст, прыкмет хваробы ў іх няма.

Усяго ў вобласці пад наглядам знаходзіцца 491 чалавек, з іх у шпіталізаваны 56: у Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы знаходзіцца 41 пацыент, а астатнія 15 — у інфекцыйных аддзяленнях раённых бальніц. З іх 25 чалавек — гэта кантакты першага ўзроўню, астатнія прыбылі з эпідэмічна небяспечных краін, маюць прыкметы ВРІ, але тэсты адмоўныя.

Пацыентцы ў Жыткавічах ставілі ВРВІ і прапісвалі антыбіётыкі

58-гадовая жыхарка Жыткавічаў з COVID-19 знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане ў гомельскай рэанімацыі, піша n*.by. Дыягназ — двухбаковая пнеўманія.

Яе сітуацыя адрозніваецца тым, што ні жанчына, ні яе акружэнне не выязджалі за мяжу.

У жанчыны яшчэ тыдзень таму паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя» і выпісалі антыбіётыкі. Вынікаў гэта не давала, і ў суботу жанчына пайшла ў Жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. Толькі тады ў яе дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію.

Чытайце таксама: Мінздароўя просіць пажылых заставацца дома, усіх — трымаць дыстанцыю паўтара метра

Тады ж зрабілі тэст на каранавірус — і атрымалі станоўчы вынік. Як даведалася «Радыё С**бода», жанчына працуе на адным з прадпрыемстваў начальнікам аддзела кадраў. На прадпрыемстве ўжо тры дні праводзіцца санітарная апрацоўка, лекары правяраюць тэмпературу ў супрацоўнікаў.