Стала вядома, калі адкрыюць вуліцу Леніна пасля рамонту

З 9.00 1 красавіка да 31 мая будзе часова забаронены рух транспарту на вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе grodnonews.by.

Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:

маршрут № 3 «Фолюш-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3 «Фолюш-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 5 «Лапенкі-Райсельгастэхніка» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 8 «Вішнявец-вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-вул. Ажэшкі-вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 16 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ціміразева-вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 37 «Багушэвіча-2-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 47 «Альшанка-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 47 «Альшанка-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 3тк «Фолюш-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3тк «Фолюш — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул.Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024