Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы шукалі вытокі ракі Гараднічанкі. Даведаліся, чаму яна так называецца, а таксам чаму гродзенцы пачалі называць яе «вонючка».
Гараднічанка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць. Працякае яна праз гістарычны цэнтр Гродна. У раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрысдыка. Упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.
«Сённяшні наш шпацыр пачынаецца недалёка ад вёскі Забалаць, — распавядае Андрэй Чарнякевіч. — Гэтае месца вельмі дакладна перадае агульнае ўражанне: дзе бярэ пачатак Гараднічанка і яшчэ некалькі рэчак. Акрамя Гараднічанкі, вакол якой паўстаў наш горад, там пачынаееца Зарачанка і трошкі далей Гажанка, якая ўпадае ў Нёман у межах Гожы. Таму гэтае месца, крыніца адразу некалькіх вытокаў, але нас цікавіць менавіта Гараднічанка».
Глядзі таксама: Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы