Масіўную дэкаратыўную агароджу ўсталявалі на тратуары каля Фарнага касцёла 4 красавіка. З першага погляду можа падацца, што агароджа павінна абараніць прыступкі касцёла ад ліхачоў, якія перыядычна вылятаюць туды. Але гэта не так, піша autogrodno.by.
Як паведамілі ў КУП «Рамбудаўтадар», спецыялісты якога мантавалі агароджу, гэтая ініцыятыва накіраваная ў першую чаргу на пешаходаў, каб выключыць пераход дарогі па-за пешаходным пераходам.
Калі прыгледзецца, секцыі агароджы толькі часткова перакрываюць траекторыю магчымага вылету аўтамабіля, але парушыць ПДР пешаходам яны не дазволяць.
У выгінастых элементах плота ў будучыні з’явяцца вазы з кветкамі, альбо дэкаратыўнымі дрэвамі.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…