Не больш за 40 таблетак парацэтамолу. Мінаховы здароўя абмежавала продаж лекаў, масак і антысептыкаў

У Беларусі ўвялі абмежаванні на продаж некаторых лекаў, масак і антысептыкаў. Нормы аднаразовага продажу ў аптэках вызначылі на тэрмін з 10 красавіка па 1 ліпеня 2020 г.

Якія менавіта лекі абмяжоўваюць ў продажы, вызначае ліст Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 9 красавіка 2020 г. № 5−1-12 / 6361.

«У сувязі з рэзкім ростам попыту на некаторыя найменні лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь устанаўлівае з 2020/04/10 да 2020/07/01 нормы аднаразовай рэалізацыі ў аптэках насельніцтву на некаторыя тавары», — гаворыцца ў лісце.

Так, адзін чалавек можа купіць у аптэцы не больш за 40 таблетак парацэтамолу або арпетолу, максімум 10 капсул Флустопу — незалежна ад дазоўкі лекаў.

У адны рукі зараз будуць адпускаць не больш за 10 масак і 5 пар пальчатак. Ліміт на антысептыкі - дзве ўпакоўкі да 100 мл, і адна, калі аб’ём большы.

На 10 красавіка ў аптэках Гродна, паводле сэрвісу tabletka.by, парацэтамол ў таблетках дазоўкай 500 мг па 20 штук ёсць у 29 аптэках, дазоўкай 200 мг па 10 штук — у 15 аптэках горада. Ці так гэта, трэба ўдакладняць у канкрэтных аптэках. Звычайна сэрвіс працуе карэктней у дачыненні да прыватных устаноў. Але журналісты Hrodna.Life зведалі на сабе, што і гэта не заўсёды так. Калі ў канцы сакавіка антысептыкі ўжо зніклі з продажу, у аптэцы на БЛК карэспандэнту сказалі, што антысептык застаўся толькі для ўнутранага карыстання, хоць сэрвіс паказваў, што ён у наяўнасці. Тады далі параду падыходзіць увечары, бо можа быць прывязуць, але раскупляюць адразу. Падобная сітуацыя была і з ртутным градуснікамі.


З пачатку ўспышкі каранавіруса ў Беларусі на 10 красавіка пацвердзілі 1981 выпадак COVID-19. З іх у бальніцах знаходзяцца 1793 чалавекі, 169 ачунялі, зарэгістравана 19 смерцяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024