А1 дасць беларускім медыкам безліміт сувязі і смартфоны для барацьбы з COVID-19 бясплатна

Аператар A1 забяспечыць беларускіх медыкаў, занятых барацьбой з каранавірусам, смартфонамі і бясплатнай рабочай сувяззю. Камплекты сувязі будуць выкарыстоўваць у самых гарачых зонах, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19 — у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, інфекцыйных аддзяленнях, пры працы на хуткай, у лабараторыях, дзе праводзіцца тэставанне. Гэта дазволіць мінімізаваць выкарыстанне асабістых тэлефонаў і знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі за межамі інфікаваных зонаў.

500 камплектаў сувязі, якія складаюцца з новых смартфонаў «А1 Альфа» і таксама SIM-карт з безлімітнымі званкамі ва ўсе сеткі і безлімітным інтэрнэтам, перададуць беларускім медыкам ва ўстановы аховы здароўя усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэтыя камплекты сувязі будуць выкарыстоўвацца ў якасці аператыўных працоўных інструментаў лекарамі і супрацоўнікамі бальніц для каардынацыі лячэння хворых з выяўленай COVID-19, у тым ліку для правядзення відэаканферэнцый з Рэспубліканскай кансультатыўнай групай па пытаннях лячэння пацыентаў з віруснай інфекцыяй COVID-19.

Па дамоўленасці з Міністэрствам аховы здароўя, адзіным бенефіцыярам дабрачыннай дапамогі выступіць дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання». Ён адрасна размяркуе камплекты сувязі па ўстановах аховы здароўя Мінска, а таксама ўсіх абласцей і раёнаў краіны.

«Мы ўдзячныя за своечасовую дапамогу беларускай ахове здароўя, якую аказвае кампанія А1. Упэўнены, што прадастаўленыя А1 камплекты сувязі забяспечаць медыцынскім работнікам яшчэ больш магчымасцяў для аптымізацыі рабочай камунікацыі і абмену інфармацыяй у бягучых абставінах», — заявіў галоўны ўрач ДУ «Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання» Эдуард Вальчук.

«Калі ляжа хуткая, ляжа краіна». Кіроўца з Гродна расказаў, як хуткая дапамога працуе падчас пандэміі, якой быццам бы няма

Усе аператары мабільнай сувязі Беларусі выступілі з ініцыятывай падтрымаць медработнікаў, занятых на барацьбе з COVID-19, і забяспечыць для іх магчымасць быць на сувязі і online без дадатковых выдаткаў для максімальна эфектыўнай камунікацыі.

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі COVID-19 і аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы.

Аператар life ўжо налічвае ўсім медыцынскім работнікам Беларусі, абанентам любога тарыфнага плана life, безлімітныя званкі ва ўсе сеткі і інтэрнэт-трафік, не абмежаваны па хуткасці. Яго можна раздаваць на іншыя прылады.

Як паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя, МТС таксама плануе прадаставіць безлімітны інтэрнэт і 3000 хвілін ва ўсе сеткі краіны для медыкаў на карпаратыўных планах. Дадатковымі бонусамі можна будзе скарыстацца ў пачатку траўня і да канца лета. Акрамя гэтага для патрэб медыкаў кампанія мае намер перадаць 100 планшэтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024