Навіны

У Гродне адкрыюць другую ў вобласці лабараторыю па тэставанні на каранавірус. На Гродзеншчыне — новыя ачагі

Новая лабараторыя пачне працаваць у абласной інфекцыйнай бальніцы ў канцы гэтага тыдня, піша grodnonews.by. Да гэтага ў вобласці працавала толькі адна лабараторыя з 25 па краіне.

Як распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Кроткова, пры неабходнасці ёсць магчымасць адкрыць і трэцюю лабараторыю ў рэгіёне. Чакаецца, што з адкрыццём другой лабараторыі можна будзе паменшыць тэрміны атрымання вынікаў тэстаў і павялічыць колькасць абследаваных. Пры неабходнасці ёсць магчымасць стварыць і трэцюю лабараторыю ў рэгіёне.

Усяго, як паведамляла Мінздароўя 19 красавіка, у Беларусі працавала 25 лабараторый па тэставанні на COVID-19. Таксама на гэтым тыдні пачынаецца ўнядрэнне экспрэс-тэстаў ў амбулаторным і стацыянарным звяне.

Паводле дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах:

  • у Брэсцкай вобласці — 185,
  • у Віцебскай — 1504,
  • у Гомельскай — 322,
  • у Гродненскай — 176,
  • у Мінскай — 789,
  • у Магілёўскай — 265,
  • у Мінску — 3023.

Пацверджаныя выпадкі ёсць у Лідзе, у Слоніме ў супрацоўніцы БТІ і афіцэра ў вайсковай частцы. У рэанімацыі з падазрэннем на каранавірус знаходіцца Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У Мастах каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка «Мастоўдрэў», піша gs.by. Тэсты працоўных АЭС у Астраўцы прызналі адмоўнымі, але хворыя ў раёне ёсць, піша ostrovets.by.


«Если „Мостовдрев“ закроют — будет баста!» Что говорят о коронавирусе в Мостах?


Ачаг каранавіруснай інфекцыі зарэгістравалі і ў Зэльве. Выпадак пацвердзіла 20 красавіка галоўны санітарны ўрач Зэльвенскага раёна Ганна Аляксеевіч, піша zelwa.by.


Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024